Афорт. Зімовы пейзаж.
Курс выкладае Каця Дасько
13 лютага - 27 лютага
Чц з 19.00 да 21.00
Мастацкая майстэрня 6В
Самая цікавая, шырокая па вееры магчымасьцяў тэхніка ручнога друку! Афорт вядомы ўжо колькі стагоддзяў, і да нашага часу не губляе актуальнасьці і прызнання. Гэта магічная тэхніка, каторая дазваляе ствараць складаныя, тонкія і далікатныя адбіткі, эксперыментаваць з колерам і фактурамі.
Курс на самую зімовую тэму складаецца з трох заняткаў:
1 дзень / 13.02 Тэорыя і праца над эскізамі. Знаемімся з афортам і распрацоўваем эскізы
2 дзень / 20.02 Перавод эскізаў на пласьціну, гравіроўка. Самы адказны і важны дзень, ствараем будучыя афорты на металічных пласцінах.
3 дзень / 27.02 Траўленне, друк тыража. Хітрыкі і асаблівасьці тэхнікі, працуем за афортнымі станкамі, эксперыментуем з фарбай і паперай.

У выніку курса мы знаемімся з усімі стадыямі стварэння афорта і атрымліваем сапраўдны тыпаграфскі тыраж адбіткаў невялічкага фармата.

Для ўдзелу ў курсе досьвед няважны. Мы паступова пройдзем усе стадыі стварэння работы, і ў фінале ў кожнага з'явіцца невялічкі тыраж! Афорт – гэта напраўду магія, і мы вельмі радыя магчымасьці зрабіць яго дасяжным па-за зачыненымі дзьвярыма класічных вучэбных установаў.

выкладчык
Каця Дасько
Выпускніца кафедры графікі БДАМ, мастачка і цудоўны графік. Каця стала працуе ў розных друкаваных тэхніках, цудоўна ведае і любіць афорт.
з 13 лютага, чц з 19.00 да 21.00
Запiс на курс
Кошт: 165 рублёў за курс. Усе матэрыялы ўключаныя.
Для ўдзелу ў курсе досьвед няважны.
Група: 10 чалавек.
Мастацкая майстэрня 6В
+37544 4750007
askme6b@gmail.com
пр. Незалежнасці 179 - 27

Метро Ўручча

Другі паверх центра Спектр
Made on
Tilda