Хуткія фармальныя кампазіцыі
Курс Дзіны Леонавай
Па серадах, з 22.01
19.00 - 21.00
Мастацкая майстэрня 6В
Новы фармат! Хуткія фармальныя кампазіцыі ў 6В. Збіраемcя па серадах, атрымоўваем кожны раз новую тэму ці заданне, рэжам, клеім, дурэем і абмяркоўваем.
Навошта вам гэта?
Такія трэніроўкі дапамагаюць навучыцца адчуваць добрую кампазіцыю, павышаюць хуткасць прыняцця рашэнняў у некалькі разоў і дадаюць вам у карму бадзерасці і смеласці!
Усе матэрыялы уключаны.
Для каго яно?
Для дызайнераў, якія цэлы дзень не вылазяць з працоўных кампуэраў, мастакоў, фатографаў і ўсіх тых, каму патрэбныя добрыя навыкі фармальнай кампазіцыі.
выкладчык
Дзіна Леонава
Графдызайнер і артдырэктарка 6В, мастачка і архітэктар.
з 22 студзеня, па серадах з 19.00 да 21.00
Запiс на курс
Рэгістрацыя не патрэбная, проста завітвайце да нас у 6В па серадах а 19.00 і адчыняйце вашую дызайн-чакру!
Кошт 15 рублёў.
Мастацкая майстэрня 6В
+37544 4750007
askme6b@gmail.com
пр. Незалежнасці 179 - 27

Метро Ўручча

Другі паверх центра Спектр
Made on
Tilda