Кожны занятак - унікальны.
6В Галерэя
Што і як у нас праходзіць? Радыя паказаць вам фота творчага працэса
Лінагравюра – адзін з асноўных напрамкаў Майстэрні, горача намі любімы!
Мы праводзім як кароткія тэматычныя заняткі, так і пастаянныя - па серадах мы сустракаемся, каб працаваць над кнігамі, паштоўкамі, серыямі работ у тэхніцы лінагравюры.
Накіды з аголенай натуры праходзяць у Майстэрні кожны аўторак.
У курсе накідаў мы ставім кароткія пастаноўкі хранаметражом ад 20 да 5 хвілін. Хуткія накіды з натуры – гэта выдатная магчымасьць папрактыкавацца і набіць руку. Мы працуем з рознымі і вельмі цікавымі натуршчыкамі - пастаноўкі максімальна разнастайныя!
Сучасная ілюстрацыя
Мы распрацоўваем персанажаў, вывучаем розныя ілюстратыўныя тэхнікі - ад афорта да манатыпіі і калажа. На ілюстратыўных курсах мы працуем з лепшымі беларускімі ілюстратарамі і мастакамі.
Пап'е-машэ
Вясёлыя і аб'емныя курсы папяровай скульптуры праходзяць кожны семестр. Вялікія насценныя маскі, карнавальныя вобразы, фігуркі - самыя яркія фантазійныя штукі.
Кіно и вечарынкі
У нас праходзяць тэматычныя мастацкія тусоўкі і паказы фільмаў пра дызайн, ілюстрацыю і мастацтва.
больш фота!
Сябры! Калі ў вас есьць здымкі і відэа з Майстэрні, дасылайце нам на пошту askme6b@gmail.com
Made on
Tilda