Камерцыйная
ілюстрацыя
Аўтар курса Алёна Salatova9
16 студзеня - 5 сакавіка
Чц з 19.00 да 21.00
Мастацкая майстэрня 6В
Работа з рэальным брыфам. Мы распрацоўваем вучэбны праект як тое адбываецца ў рэальным жыцці ілюстратара, для каторага ілюстацыя – асноўны хлеб. Гэты курс для тых, каму патрэбна зразумець, як рабіць першыя прафесійныя крокі ў галіне, як будуецца праца з кліентам, як чытаць брыфы і рабіць падачу ідэй і эскізаў, аздабляць фінальны від праекта.
Выкладчыца курса – Алёна Salatova9 – практык і гуру камерцыйнай ілюстрацыі. Гэта яе асноўны занятак, каторым яна займаецца з душой і драйвам. У нас падрыхтаваны рэальны брыф ад кліента, і разам з Алёнай кожны абярэ ўласны напрамак ў межах агульнага задання – стыкерпак, ілюстрацыі для вэба ці фізічных носьбітаў.
Мы будзем шукаць вобразы, эскізаваць, прамалёўваць, рабіць падачы і прэзентацыі, нацягваць на мокапы і збіраць праект у фінальны выгляд для Behance.
Для ўдзелу ў курсе спатрэбяцца ноўтбукі/планшэты для работы на занятках і дома, базавыя веды любога з граф.пакетаў - Ai/Ps/Procreate/СorelDraw
выкладчык
Алёна Salatova9
Камерцыйны ілюстратар, графічны дызайнер.
з 16 студзеня, чц з 19.00 да 21.00
Запiс на курс
Кошт: 250 рублёў за курс
Для ўдзелу ў курсе спатрэбяцца ноўтбукі/планшэты для работы на занятках і дома, базавыя веды любога з граф.пакетаў - Ai/Ps/Procreate/СorelDraw.
Група: 12 чалавек.
Мастацкая майстэрня 6В
+37544 4750007
askme6b@gmail.com
пр. Незалежнасці 179 - 27

Метро Ўручча

Другі паверх центра Спектр
Made on
Tilda