Арабская мастацкая казка ў пачатку вясны.
Праграма плэнэра
1
Сустрэча ў Танжэры
Нас вітае самы блізкі да Еўропы і самы касмапалітычны горад краіны. Будзем улівацца у мясцовую культуру і знаеміцца з групай, гуляючы па вулачкам старога цэнтра , забярэмся ў знакаміты форт і, канешне, сустрэнем закат на моры.
У Танжэры мы праводзім дзень і ноч.
2
Фэфшаўэн
Тая самая, доўгачаканая і магічная карцінка! Блакітны горад з самых смелых каляровых фантазій. Мы жывем у вялікім доме ў старым цэнтры і цягам двух дзен робім мастацкія, фатаграфічныя, кулінарныя і прагулачныя вылазкі, сустракаемся іх абмяркоўваць і абменьвацца знаходкамі.
3
Фес!
Зоркі Юнэска проста так не раздаюцца, уж паверце! Фес - найстарэйшы з чатырох імперскіх гарадоў Марока, і яго тысечагадовая гісторыя, тут, на завулках старой медыны. Знакамітыя красільні, кераміка і пешаходны стары цэнтр з пяццю брамамі ў крэпасных сценах.
4
Касабланка
З Феса мы цягніком едзем на Акіян! Некалькі камфортных гадзін і мараканскія краявіды за вакном - і мы на краю Афрыкі! Атлантыка, чакай нас. Мы прыедзем, на некалькі незабыўных дзен.
5
Рабат
Рабат стане нашым горадам вылета. Разам з тым, што намалявалі ў скетчбуках, адзнялі на фатаапараты, пабачылі і адчулі, давольныя мы сталі трошку багацей, цікавей і шчасьлівей. Бо падарожжы ў добрай кампаніі - лепшае, што мы можам сабе падарыць.
Нашае падарожжа ў Марокка зойме 8 дзён.
На працягу маршрута мы абяцаем жывыя прыгоды і актыўны ўдзел у творчым і турыстычным жыцці групы.
Гэтае падарожжа - наш плэнэрны праект і мастацкае падарожжа. На працягу ўсяго маршрута мы вельмі хацім лавіць цікавыя лакацыі, персанажаў і характэрныя асаблівасьці Марокка, пераносіць іх у скетчбукі і замалёўваць тое, што трапляе ў сэрца.
Нашыя плэнэры - ніколі не строгія адукацыйныя класы з маляваннем па раскладзе ад званка да званка. Гэта творчыя падарожжы ў маленькай кампаніі смелых людзей.
Калі і колькі?
28.02 - 07.03
Мы фарміруем графік плэнэра, абапіраючыся на расклад палётаў лоўкостэра Ryanair ( Вільня-Мадрыд-Марока) і нашых вясённіх святаў.
Мы хацім кампактны і прыемны арт-адпачынак.
600 еўра
Пражыванне (двухмясцовае 2-3*), усе пераезды па Марока, турыстычнае і мастацкае суправаджэнне ўключаныя. Навігацыя, транспарт і самыя прыгожыя лакацыі - нашая задача.
Extra
Дадаткова ў кошт паездкі вам трэба ўлічыць авіапералёт, харчаванне і візу. З візамі мы ўмеем дапамагаць, а па пералётах падгадалі так, каб было танна і зручна.
Будзем радыя максімальна падрабязна расказаць аб мараканскіх планах і адказаць на пытанні - пакідайце свой E-mail, мы абавязкова звяжамся з вамі!
Made on
Tilda