Накіды з натуры
Па аўторках
з 3 верасьня
Па аўторках 19.00
Мастацкая майстэрня 6В
У курсе накідаў з аголенай натуры мы ставім кароткія пастаноўкі хранаметражом ад 5 да 20 хвілін. Хуткія накіды з натуры – гэта выдатная магчымасьць набіць руку і папрактыкавацца.

Задачай гэтага курса ставім для сябе працу над пластыкай, кампазіцый і формай. Штоаўторак у нас розныя натуршчыкі і маленькія суб-заданні. Сачыце за дадатковымі анонсамі!

Для таго, каб пачаць маляваць цела чалавека, не трэба спецыфічная падрыхтоўка і адукацыя - толькі вашае жаданне! Накіды - ідэальная практыка для таго, каб вольна і легка маляваць "з галавы" складаныя позы і ракурсы.

За занятак у нас атрымліваюцца вялікі стопкі работ - і сярод вораха накідаў абавязкова знаходзяцца маленькія шэдэўры!
выкладчык
Анастасiя Шылягiна
Мастачка і фатограф, выпускніца кафедры жывапісу БДАМ
з 3 верасьня, штотыдзень Па аўторках у 19.00

Запiс на курс
Папярэдні запіс не патрэбны - проста прыходзьце маляваць!
18+
Уваход: 10 рублёў, усе матэрыялы ўключаныя.
Художественная мастерская 6В
+37544 4750007
askme6b@gmail.com
пр. Незалежнасці 179 - 27

Метро Уручча.

Другі паверх центра Спектр
Made on
Tilda