Плэнэры
Намаляванае ў падарожжы не забываецца ніколі!
Мы лічым, што плэнэр - гэта від мастацкага адпачынку ў класнай кампаніі. Гэта не адукацыйны курс у прамым яго разуменні, бо ў падарожжы кожны - раўнапраўны ўдзельнік. Свае плэнэры мы дэтальна плануем - распрацоўваем маршрут, падбіраем маляўнічыя лакацыі, вывучаем асяроддзе, прапануем тэмы замалёвак і робім максімум, каб было творча і весела.
Мы ўжо былі ў Еўропе і Азіі - наперадзе Афрыка!
Наступныя плэнэры
Сезон 2019 адкрывае Марока! Экзатычная прыгажосьць ў пачатку вясны.
Марока
28.02.2019- 07.03.2019
Мараканскі плэнэр мы будуем так, каб няспешна паглядзець арабскую казку, малюючы ў кавярнях і медынах. Мы прыляцім у касмапалітычны Танжэр, праз нябесны Шэфшаўэн трапім у зорку Юнэска - Фес і апынемся на атлантычным узьбярэжжы Афрыкі, у Рабаце і Касабланцы.

Акцэнт гэтага плэнэра - партрэты і характары, дэталі і маленькія лакацыі.
Праграма
справаздачы
Нашыя мінулыя плэнэры
E-mail
Имя
Номер телефона
Сообщение
Made on
Tilda